МОЛАДЗЬ ЧАЧЭРШЧЫНЫ СУПРАЦЬ СНІДУ!

IMG_7877
Свой пункт гледжання на праблему ВІЧ-захворвання выказалі ў мінулай акцыі «Стоп-СНІД!» члены раённага грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Дзяўчаты раздавалі прахожым буклеты з інфармацыяй пра меры засцярогі ад чумы ХХІ стагоддзя і яе прафілактыкі. На грудзі чачаранам яны прышпільвалі чырвоную стужку – сімвал барацьбы са СНІДам і галоўны атрыбут ідэі здаровага ладу жыцця. Гараджане згодна падстаўлялі актывістам левае плячо, прымалі ад маладых людзей раздатачны матэрыял і аўтаматычна станавіліся распаўсюджвальнікамі гэтай сацыяльнай акцыі, бо добра разумелі, што праблема сіндрому набытага імуннага дэфіцыту – справа сур’ёзная.
В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика