У ЛІКУ ПЕРШЫХ КЛОПАТАЎ – ДРУГІ ХЛЕБ

Сёння рэкамендуецца ў сельгаспрадпрыемствах выплочваць заробак за кошт рэалізаванай бульбы. Аднак далёка не ўсе сур’ёзна ставяцца да слушнай парады. Справа капання бульбы ні ў якім разе не спыняецца, толькі рухаецца яна з рознай хуткасцю. Так, у цэлым па раёну, згодна аператыўным дадзеным, пад другі хлеб адведзена амаль 500 гектараў плошчаў. Толькі крыху больш за 30 працэнтаў іх выкапана (па стану на 22 верасня). Да ўборкі бульбы пакуль не прыступілі ў КСУП “Нісімкавічы”. Найбольш паспяхова спраўляюцца з задачай у КСУП “Вазнясенск” і ААТ “Отар”. Больш за 60 працэнтаў бульбы тут ужо скапана. Найбольшую ўраджайнасць пакуль дае згаданая культура ў КСУП “Батвінава” – амаль 200 цэнтнераў з гектара. Нязначна саступае КСУП “Вазнясенск”, дзе караняплодаў выкопваюць амаль 192 цэнтнеры з гектара. Аграномы гаспадарак дзеляцца назіраннямі, прызнаюцца, што бульба ў гэтым годзе лепш урадзіла на ўзгорыстых месцах, у нізінах яе амаль няма і вельмі шмат сапсаванай… прыроднымі ўмовамі. Адначасова вядзецца і пераборка. Пакуль дапамогу ў гэтай справе сельгаспрадпрыемствам аказваюць усе жадаючыя. У асноўным гэта пенсіянеры. Так, у ААТ “Отар” за працоўны дзень можна зарабіць 30 кг другога хлеба. Пры гэтым неабходна перабраць яго каля тоны на чалавека. А яшчэ больш марудна ідзе справа з продажам.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика