ЗАДЫМІЎСЯ ДЫМОК –КУПІ, СЯБАР, ШАШЛЫЧОК!

Неўзабаве да нас прыйшла восень. А з ёй і штодзённыя хатнія клопаты. Важнай задачай для кожнага гаспадара з”яўляецца нарыхтоўка садавіны і гародніны, каб сытней перажыць “зімоўку”. Каратаць сцюдзённыя снежаньскія вечары з беларускай бульбай, салам і гурком – не здань, гэта рэальнасць, якую дапаможа пераўтварыць у жыццё кірмашовая распрадажа сельгаспрадукцыі. З 19 верасня кожную суботу да канца кастрычніка на тэрыторыі гарадскога рынка пачнецца гандаль бульбай, буракамі, морквай, капустай, мясам і іншым таварам, што прапануюць на густ пакупніка сельгаспрадпрыемствы і індывідуальныя прадпрымальнікі. А каб рэалізацыя ішла байчэй, весяліць народ выйдуць работнікі культасветы. Тут жа — апетытны шашлычок! Пачынае работу кірмаш у 8.00.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика