імкненне быць лідэрам

У самы адказны перыяд, як паказвае практыка, хлебаробаў натхняе на работу не толькі матэрыяльная выгада, але і пэўны маральны стымул. У большасці выпадкаў гэтыя абодва элементы, безумоўна, узаемазвязаны. Але заробак з прэміямі і неабходнымі налікамі будзе толькі ў канцы месяца, а да таго часу падбадзёрвае імкненне быць лідэрам.
Пацікавіліся ў некаторых гаспадарках, як у іх спланавана ідэалагічная работа ў сезон хлебанарыхтоўкі. Так, у ААТ “Отар” працаўнікоў палёў «падганяе» сцяжок, замацаваны на кабіне аўтамабіля ці камбайна перадавікоў жніва. Кожную раніцу падводзяцца вынікі мінулага дня, абмяркоўваюцца поспехі і недахопы ў рабоце. Вырашаецца, каму трэба падцягнуцца, а на каго неабходна раўняцца. Калі ўчарашні лідэр сёння збавіў абароты, прыходзіцца свой сцяжок перадаваць больш актыўным. Штодзень вывешваецца “Маланка”. Так, кожны працаўнік мае магчымасць самастойна прааналізаваць сваю дзейнасць, параўнаць дасягненні з поспехамі калег. У КСУП “Батвінава” у дадатак да “Маланкі”, якая знаходзіцца на мехдвары і на зернетаку, далучылі спіс перадавікоў, які штодзень вывешваецца ля адміністрацыйнага будынка. А значнасць гэтай інфармацыі таксама падкрэслівае сцяжок. Стымулююць хлебаробаў і зорачкі, якія намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Н.М. Леўкавец асабіста прыклейвае на кабіну камбайна за кожныя сто намалочаных тон збожжа. А за кожную сабраную ў гаспадарцы з палёў тысячу зерня прадугледжаны і сімвалічны падарунак, які таксама Ніна Мікалаеўна афіцыйна ўручае на полі. Безумоўна, працоўнае спаборніцтва не абыходзіцца і без грашовай падмогі. Як правіла, у гаспадарках даводзяцца пэўныя нормы, за выкананне якіх налічваюцца прэміі. Так, да прыкладу, у КСУП “Батвінава” яны даходзяць да 300 тысяч рублёў.
Вось і спецыялісты адзначаюць, што працоўнае спаборніцтва арганізавана і яно даволі дзейснае.
Елізавета САВІЦКАЯ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика