агляд гатоўнасці ўстаноў адукацыі

Напярэдадні новага навучальгана года на мінулым тыдні пачаўся агляд гатоўнасці ўстаноў адукацыі раёна на чале з намеснікам старшыні райвыканкама П.В.Несцяровічам. Члены камісіі наведалі дзіцячыя садкі, спартыўную школу, раённы цэнтр дзіцячай творчасці і цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі горада. Наступны этап – аб”езд вясковых школ і садкоў. У цэлым калектывы нядрэнна падрыхтаваліся да сустрэчы вучняў, за выключэннем некаторых заўваг. Улічваючы ўмовы сусветнага крызісу, многія ўстановы змаглі захаваць напрацаванае з мінулага года, і толькі выбарачна дзе падфарбавалі, дзе пабудавалі, дзе адрамантавалі. Станоўча адзначаны рамонт памяшканняў дзіцячага садка №5, дзе сцены пакояў былі дабротна аформлены і паслужаць доўгія гады, да інтэр”еру падабраны прыемныя колеры шпалеры. Увага членаў дэлегацыі была звернута на малыя архітэктурныя формы. На кожным аб”екце яны свае, асаблівыя, сярод якіх ёсць і зусім простыя, і надзвычай арыгінальныя. Гатоўнасць устаноў адукацыі ацэньвалася па пяцібальнай шкале. Вынікі работы будуць падведзены крыху пазней.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика