УЗАЕМАКАРЫСНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА

Добрым узровень дзейнасці прафкама можна лічыць у тым выпадку, калі аказваецца станоўчы ўплыў на мікраклімат і работу свайго калектыву і падтрымліваецца цесная ўзаемакарысная сувязь з іншымі арганізацыямі. Так, старшыні і члены прафсаюзных пярвічак сферы культуры Чачэршчыны не толькі кантралююць правамернасць працоўных зносін, прадстаўляюць законныя інтарэсы работнікаў, удзяляюць увагу ветэранам працы. Лідэры гэтага руху – арганізатары і актыўныя ўдзельнікі самых разнастайных мерапрыемстваў.
– Зараз, у гарачыя жнівеньскія дні, уборка ўраджаю – справа адказная не толькі для хлебаробаў, але і для нас. Кіраўнікі ўстаноў культуры і прафсаюзных камітэтаў сочаць, каб самадзейныя артысты рэгулярна выступалі з міні-канцэртамі ў полі, бібліятэкары праводзілі інфармацыйную работу. Усе гэта ўзнімае настрой гаспадароў палёў, дапамагае ім быць у курсе самых важных падзей, – гаворыць старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў культуры М.В.Багданава.
Вялікая ўвага надаецца і працы з маладымі талентамі. Добры прыклад таму – дзейнасць Залескага ККЦ, Меркулавіцкага і Палескага ЦСДК. І гэта дапамагае папоўніць армію работнікаў сферы культуры новымі сіламі. Вельмі добра, каб дзеці і падлеткі ўсім сэрцам пранікаліся гэтай працай, што можа ўплываць на выбар прафесіі.
– Зараз ўзнікла даволі складаная сітуацыя, кадраў не хапае, – дадае Марыя Васільеўна. – Магчыма так з-за таго, што прафесію культработніка многія лічаць непрыстыжнай і малааплочваемай. Таму адносна прафарыентацыі працуем вельмі актыўна. І да нас прыходзяць і застаюцца толькі тыя, хто шчыра любіць такую работу.
А аб выніках прафарыентацыі красамоўна сведчыць той факт, што зараз у сярэдніх спецыяльных установах праходзяць навучанне 11 чалавек, у вышэйшых – 6. І трэба, каб у далейшым гэтыя лічбы толькі раслі.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика