З КАРЫСЦЮ І ДЛЯ СПРАВЫ

Горачая пара ўборкі зерневых датычыць напрамую ўсіх, пачынаючы ад Прэзідэнта краіны і заканчваючы радавым культасветнікам. У гэту работу “з галавой” уключаюцца спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і непасрэдна на месцах. Агаварыць пэўныя моманты па арганізацыі ідэалагічнай работы на жніве сабраліся ў мінулую пятніцу ідэалагічныя работнікі раёна. Намеснік старшыні райвыканкама П.В.Несцяровіч напомніў прысутным аб іх ролі ў перыяд такой важнай сельскагаспадарчай кампаніі, акрэсліў шэраг важных задач для маральнай падтрымкі хлебаробаў. Гэта і ўручэнне лістоў падзякі, і вядзенне ўліку штодзённага намалоту з указаннем заработнай платы за дзень кожнага камбайнёра і механізатара, і пад”ём дзяржаўнага сцяга ў гонар перадавых работнікаў і інш. Усё гэта падтрымае дух аграрыяў і падыме настрой.
Пасля афіцыйнай часткі ідэолагі раёна адправіліся на экскурсію. Яны наведалі музей баявой славы і былы маёнтак Румянцавых-Паскевічаў у г.Гомелі.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика