ДУШЫ І ВОКУ РАДАСНА

Каля дома В.Шамонінай па вуліцы Круглікава райцэнтра ў адно імгненне «утварыліся» дзве шырокія плыні спакойных хваляў безыменных рэчак. Абапал расцілаюцца густыя лясныя масівы, і глядзяцца ў люстэрка вады адзінокія бярозкі. Не, гэта не звышнатуральнае дзіва, гэта – цуд, зроблены рукамі нашага земляка Пятра Мудракова з вёскі Бабічы. Мастака запрасілі ўпрыгожыць вароты каля хаты, каб надаць жытлу прывабны і прыгожы выгляд. За работу Пётр Антонавіч узяўся з ахвотай, бо палюбіў жывапіс яшчэ са школы, а ўжо першыя прафесійныя навыкі атрымаў ва ўніверсітэце імя Крупскай. Калі ў яго руках “танцуе” пэндзлік, адразу адыходзяць сумота і дрэнны настрой. Душы радасна, а воку – прыемна.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика