ВЯЛІКАЕ ДОБРАЕ СЭРДЦА

У каторы раз з дабрачыннай місіяй Чачэршчыну наведала кіраўнік Чарнобыльскай праграмы «КАРИТАС» (Германія) па Чачэрскаму раёну Барбара Гаўбрых. Амаль 15 гадоў яна аказвае дапамогу шматдзетным і малазабяспечаным сем’ям, дзецям-інвалідам. З 2007 года Барбара – актыўны ўдзельнік акцыі «Збяром школьны партфель». Вось і ў гэты раз школьныя сумкі, набытыя за сабраныя ёй сродкі, сталі добрай дапамогай бацькам і сапраўднай радасцю напярэдадні новага вучэбнага года для дзетак. У цёплай сяброўскай атмасферы адбылася сустрэча хлапчукоў і дзяўчынак, а таксама іх бацькоў з кіраўніком Чарнобыльскай праграмы ў раённым цэнтры дзіцячай творчасці. Рабяты шчыра ўсміхаліся, і так часта былі чутны словы падзякі. Школьныя прылады атрымалі 34 вучні гімназіі і САШ № 2 райцэнтра. Але на гэтым дабрачынная дзейнасць Барбары не абмежавалася: жанчына наведала цэнтр карэкцыйна- развіваючага навучання і рэабілітацыі, для якога раней былі набыты 2 акварыумы.
Прыемнай нечаканасцю стала новая спецыяльная інвалідная каляска для Віталя Бацанава. У мінулым годзе Барбара даведалася аб захворванні гэтага хлопчыка і паставіла для сябе мэту – любымі спосабамі дапамагчы яму. Дзякуючы падтрымцы супрацоўнікаў страхавой службы ў Германіі гэта атрымалася: каляска дастаўлена па адрасу. Да таго ж, жанчына сваімі рукамі ўдасканаліла гэтую неабходную для дзіцяці рэч – яна сшыла са скуры і прымайстравала да каляскі стол для прыняцця ежы. Наведала жанчына і старых, нямоглых людзей, якія знаходзяцца ў Нісімкавіцкай бальніцы сястрынскага дагляду. І дзе б яна ні была, усюды ў яе адрас гучалі шчырыя словы падзякі. Бо шыратой сваёй душы і добрымі справамі чулая да няшчасця іншых госця з Германіі іх заслужыла.
Вольга ПЯКАРСКАЯ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика