5 верасня Беларусь адзначыць Дзень пісьменства

Сёлета свята, традыцыйна замацаванае за першай восеньскай нядзелей, прыме Капыль. У межах свята ў Капылі 4-5 верасня зладзяць шэраг імпрэзаў ад Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У горадзе з’явіліся муралы ў гонар пісьменнікаў Адама Русака, Алеся Адамовіча і Кузьмы Чорнага, якія нарадзіліся на капыльскай зямлі. Яшчэ аднаму мясцоваму нараджэнцу – літаратару і першаму кіраўніку Савецкай Беларусі Змітру Жылуновічу (псеўданім Цішка Гартны) – паставілі помнік. У гарадскім парку ўладкавалі алею пісьменнікаў Капыльскага раёна з QR-кодамі, адсканаваўшы якія можна пазнаёміцца з біяграфіямі і творамі.
Падчас Дня пісьменства абяруць намінантаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Сёлета на яе падалі 60 працаў, 58 з якіх разглядаліся на заключным этапе. Пераможцаў абяруць у сямі намінацыях – паэзія, проза, публіцыстыка, крытыка і літаратуразнаўства, драматургія, кнігі для дзяцей і юнацтва, дэбют.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика