МОГУЦЬ ТЫЯ, ХТО ЖАДАЕ

Да пытання добраўпарадкавання тэрыторыі вакол ферм і мехдвароў у КСУП “Звязда” паставіліся больш адказна, чым у гаспадарках, згаданых у мінулым нумары газеты. На МТФ “Залессе”, да прыкладу, нават трава выглядае прывабна, роўненька падкошаная, яна здалёк падобная на парасткі маладога збожжа. А прыгожая сінега колеру агароджа, зробленая ў строгім стылі, тут як нельга дарэчы. Каля ўезду на МТФ кветкі ў вазонах растуць. Сярод заасфальтаванага дворыка размясцілася клумба, на якой і жывыя рамонкі, і імітаваныя ландышы «цвітуць» (на здымку ўверсе). Уся гэта прыгажосць – вынік старанняў работнікаў фермы і намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце. Па левы бок ад вытворчых памяшканняў, безумоўна, ёсць яшчэ над чым папрацаваць, але загадчыца фермы запэўніла, што хутка парадак дойдзе і туды.
«Арыгінальнае» рашэнне ў барацьбе з травяным запасам знайшлі ў Залессі і на ферме №1 па адкорму жывёлы, дзе ад пустазелля ростам амаль з чалавека адгарадзіліся плотам з жэрдак. А так званая ўнутраная тэрыторыя паспяхова абкошваецца.
Ля ферм у КСУП “Вазнясенск” зрабілі з дакладнасцю да наадварот: за сіне-чырвонай агароджай травастой ліквідаваны. А вось на дварэ яшчэ работы хапае. Прызнаецца галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце гаспадаркі, што змагацца з пустазеллем проста не паспяваюць ды і пакуль дзяўчына здавала сесію, без яе чуйнага кіраўніцтва работа па стварэнню прыгажосці спынілася. А пачатак неблагі зроблены: разбіта вялізная клумба амаль у цэнтры двара і некалькі маленькіх уздоўж дарожкі, тэрыторыя ж вакол ферм таксама заасфальтавана.
Наталля СУВАЛАВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика