Сезон – 2009

У раёне пачалася ўборка рапсу. Першыя камбайны выйшлі ў поле ў мінулыя выхадныя. Па стану на 14 ліпеня не ўзяліся яшчэ за рапсавую справу тры гаспадаркі: “Нісімкавічы”, “Чачэрскагратэхсервіс”, “Палессе”. Прычыны спазнення, безумоўна, аб’ектыўныя – спеласць культуры на палях згаданых сельгаспрадпрыемстваў на той час яшчэ не дасягнула належнага ўзроўню. Лідэры ж на ўборцы пакуль “Вазнясенск” (убрана 38 гектараў) і “Роўкавічы” – 36 гектараў. Аднак калі ўраджайнасць у першым з названых складае каля 15 цэнтнераў з гектара, то ў другім – амаль 29. Ураджайнасць у цэлым па раёну – 20 з паловай цэнтнераў з гектара. Усяго ж на чачэрскіх землях падчас сезону трэба скасіць 1836 гектараў азімага рапсу.
Наталля СУВАЛАВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика