У чачэрскай бібліятэкі на колах 10-гадовы юбілей

Вось ужо 10 гадоў па дарогах раёна ад вёскі да вёскі, ад хаты да хаты 6 разоў у месяц спяшаецца перасоўная бібліятэка, каб заахвоціць патрэбы насельніцтва і даставіць чытачам чарговы каштоўны груз.
Для сельскага чалавека кніга заўсёды была галоўным культурна-асветніцкім атрыбутам. Прыемна пасля напружанага дня ўзяць у рукі любімы твор, разгарнуць старонкі газеты або пагартаць папулярны часопіс. Патрэба ў бібліёбусе ўзнікла, калі ў малых населеных пунктах перасталі існаваць культустановы. Не пакінуць жа вяскоўцаў без любімага занятку. І тады на замену стацыянарнай прыйшла мабільная бібліятэка. Шмат вяскоўцаў аддаюць перавагу беларускаму раману, ваеннай і мастацкай літаратуры. Ёсць аматары гістарычных дэтэктываў, нехта выбірае прыгодніцкую тэматыку. Жанчыны зачытваюцца цікавымі сюжэтамі часопісаў «Ліза», «Гаспадыня», «Алеся». Знойдзецца чым зацікавіць і дзяцей: казкі, вершы, захапляльныя апавяданні з каляровымі малюнкамі заўсёды ў асартыменце. Адным словам, актуальнасць кніжнай прадукцыі па-ранейшаму не губляецца.
За час работы бібліёбуса сфарміравалася ўстойлівая картатэка чытачоў, бібліятэчны дзень на Чачэршчыне з нецярпеннем чакаюць звыш за 240 чалавек з маланаселеных і аддаленых вёсак. Самыя актыўныя – жыхары Нісімкавіцкага і Ленінскага сельскіх Саветаў. Бяруць літаратуру абярэмкамі ў Залаўі, Чырвоным Беразе, Старых, Сярэдніх і Новых Малынічах. У гэтым годзе бібліёбус праторыў сцяжынку да пасёлка Пакроўскі. Наогул жа на абслугоўванні знаходзіцца 32 населеныя пункты. Да людзей падарожнічае на колах у сярэднім 300 і болей экзэмпляраў друкаваных выданняў запар. У 2012 годзе кнігавыдача склала за 10000 экзэмпляраў, а ў мінулым, нягледзячы на эпідэмію каронавіруса, каля 8 тыс.
Увесь час у рэйсе загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Таццяна Крыжанкова. Яна не толькі дастаўляе кнігі і ведае густ чытача, але праводзіць для сяльчан тэматычныя культурна-пазнавальныя мерапрыемствы, арганізуе акцыі «Рэйс асаблівага значэння», «Крок насустрач сталаму чалавеку», «Пагаворым па душы». Знаёмую машыну з бібліятэкарам чакаюць, каб абмяняцца навінамі, пагутарыць пра людское, расказаць аб жыцці-быцці. Людзі ўдзячны за ўвагу і добрае абслугоўванне, бо вясковаму чалавеку важна быць пачутым і незабытым.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика