Высокія паказчыкі ў самых старанных

Жывёлаводы раёна падвялі вынікі працы за мінулы месяц, вызначыўшы лепшых аператараў машыннага даення і па вытворчасці мясной прадукцыі.

Па інфармацыі райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, студзеньскі надой ад адной каровы самы высокі ў Надзеі Кавалёвай з МТФ «Покаць» сельгаспрадпрыемства «Звязда» – 656 кілаграмаў, а па валу яна стала трэцяй, атрымаўшы 30,8 тоны сырадою. Крыху меней – 551 кг на карову надаіла яе калега з «Отара» Іна Цецерава. На матнявіцкай ферме старанней за ўсіх папрацавала Лідзія Жлоба – яе буронкі далі 43 тоны белага золата. Больш за ўсіх дасягнула валавага надою ў аб’ёме 45,1 тоны Вольга Караткевіч з МТФ «Залаўе» роўкавіцкай гаспадаркі.
Выканаўшы ўсе ўмовы працоўнага спаборніцтва, утрымлівае лідарства па вытворчасці мяса жывёлавод на адкорме Сяргей Сільчанка з сельгаспрадпрыемства «Палессе» – сярэднесутачная прывага яго бычкоў склала 774 грамы. На дарошчванні цялят вылучыўся роўкавіцкі перадавік Юрый Ісакаў – 1198 гр, на другім месцы Юрый Лазаковіч і Сяргей Мацюшэнка са «Звязды» з паказчыкам 856 грамаў, а замыкае тройку фаварытаў жывёлавод з «Отара» Васіль Канькоў – 839 гр.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика