Нас яднае жаданне рухацца наперад

На ІІІ Усебеларускім народным сходзе, які праходзіў у сакавіку 2006 года ў Палацы Рэспублікі, інтарэсы чачаран прадстаўляў Валянцін Хішчанка. Сёння Валянцін Іванавіч дзеліцца сваімі ўражаннямі:
– Амаль 15 гадоў таму мне пашчасціла быць дэлегатам шматзначнай у палітычным жыцці краіны падзеі. Перш за ўсё я б адзначыў маштаб мерапрыемства, удзел у якім пакінуў ў маёй памяці толькі станоўчыя пачуцці. Менавіта тады былі разгледжаны вынікі рэалізацыі і прынята новая Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на наступную пяцігодку. Сярод акцэнтаў – усебаковае развіццё чалавека, рост рэальных прыбыткаў насельніцтва, інавацыйнае развіццё эканомікі, энерга- і рэсурсазахаванне, павелічэнне экспарту і канкурэнтаздольнасці беларускай прадукцыі, развіццё АПК і адраджэнне сяла, будаўніцтва жылля і развіццё малых гарадоў. Быць дэлегатам усенароднага форуму, на якім прымаюцца жыццёва важныя для краіны пытанні, для мяне быў вялікі гонар. На працягу ўсіх дзён працы мы востра адчувалі адзінства нацыі. Нас яднала жаданне рухацца наперад, жыць далей, захоўваючы і памнажаючы ўсё тое добрае, што мае беларускі народ. Ад VI Усебеларускага народнага сходу я чакаю, што народ і ўлада разам вызначаць шлях, якім ісці надалей, бо толькі мы маем права гэта вырашаць.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика