На апаратнай нарадзе

«Неабходна правесці пэўную работу па выкрыццю выпадкаў прыняцця на работу ў адну і тую ж арганізацыю блізкіх членаў сям”і, — пачаў размову на мінулай сустрэчы з актывам раёна старшыня Чачэрскага райвыканкама І.І.Ком. – Калі пацвердзяцца факты, калі на высокіх службовых пасадах аднаго прадпрыемства або арганізацыі працуюць муж і жонка, або бацька з сынам, будзем прымаць меры і рэкамендаваць зволіць аднаго з родзічаў і знайсці для яго іншае працоўнае месца. Праверкі дзяржкантролю паказалі, што сямейныя адносіны на рабоце спрыяюць злоўжыванню службовымі абавязкамі”. Таксама Іван Іванавіч патрабаваў, каб прыняцце на работу на кіруючыя пасады вяліся з абавязковым пагадненнем з вышэйшымі адміністрацыйнымі і структурнымі органамі. І тут жа напомніў аб стварэнні ў раёне рэзерву кадраў ва ўзросце да 31 года.
Закраналася тэма выплаты падаткаў за аказанне рэпетытарскіх паслуг педагогамі Чачэршчыны, паступіла прапанова арганізаваць за гэтым працэсам больш жорсткі кантроль.
Пытанні спраў у аграпрамысловым комплексе заўсёды абмяркоўваюцца ў шырокім масштабе. На гэты раз гаварылася пра зніжэнне паказчыкаў па надоях у грамадскім сектары, патрабуе перагляду падыход да вытворчасці сельгаспрадукцыі ў гэтым накірунку ў гаспадарках “Звязда”, “Батвінава”, “Роўкавічы” і ААТ “Чачэрскагратэхсервіс”. Не задавальняе раённае кіраўніцтва ход нарыхтоўкі кармоў у КСУП “Нісімкавічы”. Закраналіся і іншыя пытанні сацыяльна-культурнага і эканамічнага становішча раёна за мінулы тыдзень і планы работы на гэты.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика