Улетку клопат пра ўраджай, а восенню – аб кармах

У галіну сельскай гаспадаркі галоўны аграном ААТ «Вазнясенск» Генадзь Кудравец прыйшоў пасля заканчэння Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі.

Спачатку працаваў на малой радзіме ў Петрыкаўскім раёне, а ў 2011 годзе прыехаў на Чачэршчыну. Лёгка ўліўся ў калектыўную работу, асвоіў прафесійную тактыку і пачаў прымяняць тэарытычныя веды па тэхналогіі вытворчагаспадарчай дзейнасці на практыцы. На ўласным вопыце асвойваў метады апрацоўкі палявых культур і падмацоўваў набытыя тэарэтычныя асновы працы на зямлі. Хутка хлебныя палеткі аддзячылі за клопат і раскрытыя маладым аграномам сакрэты ўрадлівасці глебы. А яны не такія і тайныя: галоўнае, правільна ўспахаць, падабраць якаснае насенне, своечасова ўнесці тукі і ядахімікаты. І, канешне ж, не прамарудзіць з апрацоўкай ад пустазелля і ўборкай ураджаю. У гэтым годзе ў «Вазнясенску» неблагія вынікі па намалоту збожжа, гаспадарка атрымала 34,3 цэнтнеры з гектара. Вядома ж, за гэтымі паказчыкамі стаіць агульная праца адміністрацыі, спецыялістаў і механізатараў. Вялікая адказнасць ускладалася на Генадзя Кудраўца. І ён апраўдаў надзеі, за што адзначаны Ганаровай граматай Гомельскага аблвыканкама ІІ ступені за перамогу ў абласным спаборніцтве сярод галоўных аграномаў. Зараз у спецыяліста новая задача – зберагчы пасяўны матэрыял да наступнага года і забяспечыць грамадскаму статку дастатковую кармавую базу на зімова-стойлавы перыяд.

В.БАГДАНОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Besucherzahler
счетчик посещений
Яндекс.Метрика