Гасцявалі будучыя выратавальнікі

З усіх бакоў едуць госці ў Батвінаўскі музей хлеба. Нядаўна пазнала сакрэты вырошчвання зерня і паспрабавала беларускіх дранікаў дэлегацыя Гомельскага ліцэя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Хлопцы з курсанцкімі пагонамі з цікавасцю назіралі за працэсам «сяўбы» і «зажынак», слухалі пра гісторыю стварэння хлеба ад першага да апошняга дзеяння. Большасць рабят ніколі не былі ў вёсцы і таму ім невядомы многія нюансы нараджэння свежага бохана. А рускую печ бачылі наогул упершыню. Патрымаць у руках дажыначны сноп, замясіць цеста, дастаць з полымя гарачую патэльню з блінамі, а затым з апетытам з’есці іх упрыкуску са скваркай і хрумсткай квашанай капусткай – проста смаката. Такой ежы курсанты не каштавалі, бадай што, ні разу ў жыцці. Затое цяпер дакладна ведаюць, які цяжкі і вялікі шлях праходзіць да хатняга стала самы галоўны прадукт чалавека.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика