Ад шчырага сэрца Ірыны Курдзюмавай

Дарагі  ў прамым і ў пераносным сэнсе падарунак зрабіла сваім калегам  мастацкі кіраўнік народнага гурта «Чачэрцы» Ірына Курдзюмава – яна ахвяравала культработнікам 4 наборы бесправадных радыёмікрафонаў з уласных запасаў.

Чалавек вялікай творчай душы, апантаная песняй і любімай работай Ірына ўсю сябе аддае свайму творчаму захапленню. Пець любіла з дзяцінства, а яе голас не горш чым у Людмілы Зыкінай. Гэта і прывяло спявачку ў галіну культуры. У 2008-м яна ўзначаліла «Чачэрцаў», якія, між іншым, гэтым летам адзначылі чвэрць стагоддзя са дня прысваення звання «народны». Для яе стала немагчымым існаванне без гэтага калектыву. Яна грунтоўна падыходзіць да выбару рэпертуару, сцэнічныя касцюмы артыстаў заказвае ў майстравітых стылістаў. Адзін з 15-ці камплектаў быў выраблены  з паўлавапасадскіх хустак мадэльерам з Санкт-Пецярбурга Аўгустам Ван-дэр-Ваальсам. Дарэчы, за абноўкі не было затрачана з бюджэту ні капейкі. Як і за тыя наборы радыёмікрафонаў, што цяпер будуць служыць на аўтарытэт і прызнанне народнага фальклорнага гурта «Меркулавіцкія вячоркі», а таксама 8 штук перададзены раённаму Дому культуры. Свой добры жэст Ірына абгрунтавала так: «Для мяне работа, сцэна і мой калектыў – сэнс і аснова жыцця. Я гэтым дыхаю і адсюль чэрпаю сілы. Няхай і ў маіх калег ўсё ладзіцца, а кожнае выступленне прыносіць задавальненне, павышае прафесійнае майстэрста і прэстыж».

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика