На отарскіх палетках ідзе нарыхтоўка кукурузы

На отарскіх палетках кукуруза выспела і гатовая да ўборкі. На палях трактары і МАЗы адвозяць зялёную масу на сіласныя ямы. Кормаўборачны «Ягуар-980» нямецкай фірмы «Claas», якім кіруе Андрэй Буракоў, надзейны памочнік на нарыхтоўцы кармоў у гэтым сезоне.

Захоп жаткі камбайна 9 метраў, а гэта 12 радоў кукурузы – адным махам. Пры спрыяльных умовах «Ягуар» праходзіць больш за 40 гектараў у дзень і змяльчае да паўтары тысячы тон расліны. Усяго ў гаспадарцы неабходна скасіць на корм жывёле 1 126 гектараў гэтай культуры.

На адвозцы занятыя ад 5 да 8 адзінак тэхнікі. Сяргей Мінянкоў з раніцы да вечара руліць на трактары МТЗ-922.3 з прыцэпам ПС-30 і за рэйс адвозіць ад камбайна да 14 тон зялёнай масы.

Валянціна ПРАНКЕВІЧ

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика