У бібліятэцы Чачэрска праходзяць выставы да Дня беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства ў гэтым годзе выпадае на 6 верасня. Канцэпцыя свята прадугледжвае адзінства друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа.

У цэнтральнай раённай бібліятэцы з гэтай нагоды арганізавана выстава «Край, дзе сонца залаціцца мёдам» з інфармацыяй аб паэтычнай творчасці талентаў чачэрскага краю і «Роднае слова, родная мова: голас Радзімы ў стагоддзях», дзе выстаўлены друкаваныя выданні вядомых беларускіх літаратараў.

Таксама падчас Тыдня пісьменства бібліятэчныя работнікі праводзяць са школьнікамі віктарыны, квэст-гульні, падарожжы ў свет кнігі.

Традыцыйна ў краіне Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання. У гэтым годзе свята кнігі і слова пройдзе ў Бялынічах.

В. БАГДАНОВІЧ

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика