Выйшаў зборнік па матэрыялах навукова-практычнай канферэнцыі «Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання»

Выйшаў метадычны зборнік па матэрыялах VI Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання». Укладальнікамі кнігі з’яўляюцца фалькларысты-навукоўцы Мікалай Козенка і Алесь Лозка.

У зборніку сабраныя артыкулы дацэнтаў, вядучых навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў ВНУ, настаўнікаў, журналістаў, бібліятэкараў аб каштоўнасцях беларускага фальклору, захаванні вусна-паэтычнай творчасці і яе выкарыстанні школьнікамі, папулярызацыі этнічнага мастацтва на прыкладах рэгіёнаў.

У раздзеле «Асоба ў народнай культуры і педагогіцы» размешчаны разважанні аб асновах культурнай спадчыны і носьбітах мясцовых традыцый Чачэршчыны карэспандэнта раённай газеты «Чачэрскі веснік» Валянціны Пранкевіч. Фестываль народнага танца «Беларуская полька», які праходзіў на чачэрскай зямлі, арганізацыя работы фальклорных гурткоў у школах і клубах, праблемы захавання нематэрыяльнай духоўнай культуры – тое, на што, па меркаваннях аўтара, варта звярнуць увагу. Трэба часцей размаўляць на роднай мове, каб не забыцца на свае карані і з гонарам звацца беларусамі. Больш падрабязна са зместам кнігі можна пазнаёміцца ў цэнтральнай раённай бібліятэцы.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика