У Палессі прайшло свята вёскі

Падзякі, сувеніры і песні атрымалі жыхары аграгарадка Палессе падчас свята вёскі. Тут клубныя і бібліятэчныя работнікі кожны год ушаноўваюць людзей працы, дзячаць за чысціню падворкаў, ставяць у прыклад намаганні кветкаводаў і адорваюць падарункамі маладых матуль.

Вось і зараз, хоць надвор’е было не зусім спрыяльнае, планаў арганізатараў яно не парушыла. Канцэртную праграму прадставілі артысты народнага вакальнага калектыву «Вербіца». Прыемна было пачуць падзяку за лепшы падворак Марыі і Віктару Драздовым, са сцэны ўшаноўвалі старэйшую жыхарку аграгарадка – 97- гадовую Марыю Ядранцаву і самага маленькага – гадавалага Георгія Маслава.

Кветкі і цёплыя словы прагучалі ў адрас шматдзетнай сям’і Ірыны і Віктара Лашкіных, якія выхоўваюць чацвёра дзяцей. А колькі ў Палессі жыве руплівых хлебаробаў, механізатараў, жывёлаводаў.

На сустрэчу з землякамі прыехаў паэт, член Саюза пісьменнікаў і журналістаў Беларусі Міхась Болсун. Дзяцінства літаратара прайшло ў Балсунах. І кожны візіт на малую радзіму для Міхаіла Міхайлавіча хвалюючы, радасны і крыху журботны. Пра тое паэт распавядаў у сваіх новых вершах.

Таксама прыйшоў падзяліць хвіліны радасці з аднавяскоўцамі ганаровы грамадзянін раёна, настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика