На Чачэршчыне сяўба азімых у поўным разгары

Пасля ўборкі зерневых гаспадаркі Чачэршчыны актыўна прыступілі да сяўбы азімых культур. У раёне ўжо пасеяна 1600 гектараў рапсу, а гэта 100% ад запланаванага. Завяршаецца сяўба кармавой травяністай расліны сурэпіцы на плошчы ў 800 га, наперадзе – азімыя зерневыя, якім адведзена агульная плошча ў 9450 га, на корм жывёле – 600 гектараў.

Дарэчы, батвінаўскія працаўнікі аднымі з першых паклапаціліся, каб вясной грамадскі статак быў забяспечаны ежай. Гэтымі днямі завяршаюць работу на сурэпіцы аграрыі «Звязды». У полі мы сустрэліся з Уладзімірам Дзятлавым. Механізатар круглы год за рулём К-742 СТ: вясной паша, культывуе і сее. Летам на ўборачнай, а восенню зноў з бараной і сеялкай. За 9 гадоў апрацаваў тысячы гектараў зямлі і сабраў дзясяткі бункераў збожжа. Вось і сёння стараецца выхапіць у надвор’я спрыяльныя хвіліны, каб справіцца з задачай своечасова. І спадзяецца, што свежая ралля і адборнае зерне, кінутае ў глебу, дадуць на будучы год багатыя ўсходы.

Гэтымі ж клопатамі заняты яго калега Мікалай Брайкоў. На магутным «Кіраўцы» ён на ворыве, культывацыі, нарыхтоўцы кармоў і іншых палявых работах. Зараз яго тэхніка на пасяўным кліне азімых.

Усяго ж у «Звяздзе» мяркуюць вырасціць 100 гектараў сурэпіцы, а таксама атрымаць ураджай з 400 гектараў азімага рапсу і 2900 га зерневых культур.

В.БАГДАНОВІЧ
На фота У.Дзятлаў.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика