НА СВЯТА ДА СУСЕДЗЯЎ

Тое, што сяброўства паміж братэрскімі народамі толькі мацнее, у чарговы раз пацвердзіў візіт чачаран на краснагорскую зямлю. На свята да суседзяў у Расію была запрошана дэлегацыя на чале са старшынёй Чачэрскага райвыканкама І.І. Комам і яго намеснікам П.В. Несцяровічам. Справа ў тым, што жыхары пасёлка Красная Гара адзначалі адразу два святы: День незалежнасці сваёй краіны і 80-годдзе заснавання Краснагорскага раёна. Чачэрскія таленты падрыхтавалі для сяброў вялікую культурную праграму. Больш за дзве гадзіны працягваўся канцэрт артыстаў мастацкай самадзейнасці, у якім прымалі ўдзел работнікі ГДК, ансамбль народнай музыкі і песні “Чачэрцы”, харэаграфічная група РЦДТ “МЭЙДС” і іншыя. Утульна адчувалі сябе на ўжо знаёмай сцэне нашы спевакі і танцоры. У чарговы раз была арганізавана выстава работ майстроў Чачэрскага раёна, на якой былі прадстаўлены працы В.Матвеева, П.Вавілавай і А.Плістава, кіраўнікоў гуртка цэнтра рамёстваў, этнагарфіі і фальклору аддзела культуры Чачэрскага райвыканкама С.Перавознікавай і Г.Газэнка. Не засталіся ў баку ад гэтага і работнікі РДВГУП “Надзея”. У рамках мерапрыемства адбылася таварыская сустрэча паміж нашымі футбалістамі і рассіянамі. Сваю прадукцыю на продаж прадстаўляла і Чачэрскае раённае спажывецкае таварыства.
Падараваўшы добры настрой, чачаране вярталіся таксама са станоўчымі эмоцыямі.
Т.ПЯТРОВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика