Ушаноўвалі лепшых хлебаробаў Чачэршчыны

На Чачэршчыне завяршылася ўборка зерневых. Ураджай гэтага года самы высокі за апошнія гады. Адзін з экіпажаў камбайна дасягнуў намалоту звыш 2 тысяч тон, а на адвозцы вызначыліся некалькі двухтысячнікаў.

Павіншаваць лепшых хлебаробаў жніва прыехалі першы намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Ігар Часнок і старшыня абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Галіна Заморская. Ад душы пажадалі старанным аграрыям дабрабыту, аптымізму і здароўя старшыня райвыканкама Юрый Дзеркачоў і прафсаюзны лідар Анжаліка Краўчанка.

– Краіна ўдзячна за тое, што вы забяспечваеце харчовую праграму Беларусі, што карпатлівай штодзённай працай даказваеце сваю прафесійнасць, вопыт і ганаровае званне чалавека на вёсцы, – сказаў у сваёй прамове Ігар Часнок. – Поспех любой справы залежыць ад згуртаванай каманднай працы і правільнага кіраўніцтва. У вас усё гэта ёсць, таму і вынік гаворыць сам за сябе. Трымайце і надалей высокую планку перамог, бо на вашым энтузіазме і працаздольнасці трымаецца дабрабыт, на вас спадзяюцца людзі.

Падзячныя лісты і каштоўныя падарункі ад абласнога кіраўніцтва і прафсаюза атрымалі отарскія механізатары Сяргей Мінянкоў і Аляксандр Ігнаценка, малады вадзіцель Міхаіл Сямёнаў, галоўны аграном Юрый Батракоў і начальнік мехатрада Іван Ядранцаў.

На мехдвары ААТ «Батвінава» для віншавання сабралі разам сямейны экіпаж камбайна ў складзе Юрыя і Мікалая Болдыравых, намалаціўшых звыш 2 тысяч тон зерня, і вадзіцеля Фёдара Хальцова. У гэты ж дзень паціснулі руку за плённую працу лідару жніва сяльгаспрадпрыемства «Звязда» вадзіцелю Міхаілу Карнавушанку, які ў гэтым сезоне перавёз 3 130,1 тоны новага ўраджаю. Добрыя пажаданні прагучалі ў адрас яго маладога калегі Аляксандра Каплунова і аператараў зернесушыльнага комплексу Аляксея Трыбунаха і Аляксандра Кавалькова, на рахунку якіх па 2 326,2 тоны высушанага збожжа.

Валянціна ПРАНКЕВІЧ
На фота перадавікі «Батвінава».

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика