У Чачэрскім музеі праходзіць выстава з гісторыі аднаго прадмета

Пасля працяглага «адпачынку» праз каранавірус гісторыка-этнаграфічны музей зноў адсчыніў дзверы для наведвальнікаў. Тут кожныя 2-3 тыдні на агляд выстаўляюцца цікавыя экспанаты, якія былі ва ўжытку беларусаў у мінулым стагоддзі.

Напрыклад, настольны гадзіннік «Маяк» у драўляным корпусе Сердобскага завода. Калісьці ён спраўна служыў свайму гаспадару, а зараз – музейны рарытэт.

На гучнагаварыцель «Сігнал», які ўжо даўно выйшаў з моды, можна паглядзець і сёння. Cтарое радыё прынесла на захаванне чачаранка Таццяна Ганжына. Яго сабралі ў гомельскай артэлі «Штамп» у 1957 годзе і пусцілі ў шырокі продаж былога СССР. Такі, або падобны, прыёмнік меўся ў кожнай хаце. Па іх слухалі навіны, канцэрты, а яшчэ пры дапамозе радыёрэпрадуктара апавяшчалі аб надзвычайных сітуацыях.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика