У Бабічах адбудзецца Яблычны Спас

У жніўні хрысціяне адзначаюць адразу 3 святы царкоўнага і народнага календароў: Мядовы, Яблычны і Хлебны, або арэхавы спасы. Сама назва кожнага з іх гаворыць пра тое, чым ласаваліся людзі ў гэтыя дні.

На Мядовы, які лічыцца святам пчалаводаў, пасвяцалі ў царкве мёд, мак і моркву. Да Яблычнага Спаса вернікі не каштавалі пладоў з саду, а на трэці, звязаны з дажынкамі, выпякалі хлеб і розныя прысмакі з арэхамі. Першы Спас аздначаецца на свята «Паходжанне пачэсных дрэў Жыватворчага Крыжа Гасподня», заўсёды ён суправаджаўся хрэсным ходам і асвячэннем вады ў рэках і азёрах. На другі Спас вернікі святкуюць Прэабражэнне Гасподне. А трэці азнаменаваны пераносам нерукатворнай іконы Іісуса Хрыста ў Канстанцінопаль.

З гэтымі святамі звязана шмат народных звычаяў і прыкмет. Але іх аб’ядноўвае галоўнае – вера і малітва. Традыцыйна, Яблычны Спас адбудзецца 19 жніўня ў Бабічах. Святкаванне пачнецца а 12-й гадзіне з малебна, асвячэння мясцовай крыніцы і сакавітых пладоў з агарода. Будуць працаваць выставы народных умельцаў, творчыя пляцоўкі, гандаль. Плануецца правесці майстар-класы па прыгатаванні страў беларускай кухні. Парадуюць музыкай артысты Чачэршчыны.

Фота з архіва.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика