СЕЛЬГАСГАЛІНА ПАДЛІЧВАЕ ЎРОН

У выніку ўрагана, які прайшоў па Чачэршчыне 12 чэрвеня, сельскагаспадарчым прадпрыемствам раёна нанесены ўрон у памеры 208,6 млн. рублёў, паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Так ці інакш панеслі страты большасць гаспадарак раёна. Моцны вецер цалкам разбурыў хлеў для захавання сена ў вёсцы Валосавічы КСУП “Нісімкавічы”, тут жа часткова разбураны дах на хлеве для ўтрымання маладняку буйной рагатай жывёлы. У КСУП “Роўкавічы” на ферме “Залаўе” таксама пашкоджаны дах. У СГФ “Прыазёрны” пацярпелі зернеток і ферма. На першым на складзе насеннага матэрыялу сарваны дах, на напольнай сушылцы – пакрыццё даху. На ферме ў вёсцы Матнявічы сарваны вароты, разбураны дах на шасці хлявах. Найбольшую ж шкоду ўраган нанёс адкрытаму акцыянернаму таварыству “Отар” і камунальнаму сельскагаспадарчаму прадпрыемству “Вазнясенск” . У апошнім разбураны і сарваны дах на сямі хлявах ферм “Камуна” і “Вазнясенск”, рамонтнай майстэрні, пілараме, сушылцы, вагавай. У цэлым нанесены ўрон склаў амаль 85 мільёнаў рублёў. А каля 71 мільёна рублёў у адно імгненне страціла падчас урагана ААТ “Отар”. Тут таксама пад ударам стыхіі аказаліся дахі такіх пабудоў, як фермы “Отар”, “Сапрыкі”, вытворчай базы ў населеным пункце Чырвоны бор… Акрамя таго, у раёне шквалістым ветрам і ліўнямі пашкоджана каля тысячы гектараў пасеваў, у складзе якіх азімы рапс і зерневыя культуры. Пакуль нельга адназначна сказаць, якая частка з іх падымецца, а якая канчаткова загіне. Аднак відавочна, што ўраджай будзе недаатрыманы. Дакладна вызначана, што ў ААТ “Отар” ужо не атрымаецца выратаваць пасевы зерневых на плошчы 110 гектараў, буракоў кармавых плошчай 30 гектараў і шматгадовых траў – 5 гектараў.
Наталля СУВАЛАВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика