На чарговым планавым пасяджэнні…

На чарговым планавым пасяджэнні па пытаннях працы служб жыццязабеспячэння раёна, што прайшло пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама І.І.Кома, гаварылася аб неабходнасці ліквідацыі наступстваў нядаўняга ўрагану.
– Мы перажываем вельмі складаны час. Нагрузка на ўсе працоўныя калектывы значна павялічылася. Калі першы разгул стыхіі закрануў раён часткова, то другі нанёс больш істотны матэрыяльны ўрон усім прадпрыемствам Чачэршчыны, – сказаў Іван Іванавіч.
Старшыня райвыканкама заклікаў кіраўнікоў аргнізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў дапамагчы камунальнікам у навядзенні чысціні і парадку. Увогуле, тэме добраўпарадкавання ўдзялялася на пасяджэнні шмат увагі. Патрэбна кожнаму калектыву навесці чысціню на замацаваных вуліцах, зрабіць клумбы, малыя архітэктурныя формы. Напярэдадні 850-годдзя з дня заснавання Чачэрска горад павінен быць па-сапраўднаму прыгожым.
Таксама закраналіся пытанні падрыхтоўкі вытворчых аб”ектаў і жылога фонду да зімовага перыяду, дзейнасці сельскагаспадарчай галіны, медыцынскай сферы, гандлёвага абслугоўвання і інш.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика