А сердце рвется в родную Подыгрушку…

В этом году многие жители края, выехавшие в другие регионы по отселению после катастрофы на ЧАЭС, не смогли навестить малую родину. Тоску по родной Подыгрушке выразила в своем письме в редакцию наша подписчица Т.Афанасенко из агрогородка Холмеч Речицкого района.

К сожалению, женщина не назвала своего имени, указав лишь инициалы. Она часто приезжает на Чечерщину, однако в этом году из-за коронавируса поездку отложила. Но сердце так рвется домой, хочется увидеть дорогие места, пройтись босиком по теплому песочку, постоять на фундаменте родительского дома. Кстати, внучка Аленка срисовала его с фотографии, и теперь картина висит на стене в бабушкиной комнате.

С болью и ностальгией наша землячка пишет о своих чувствах: «У тым, што рэдка прыязджаю, вядома ж, ёсць мая віна. Малой радзімы не бывае, з вялікай літары яна»… Радкі з гэтага твора я вымаўляю заўсёды, калі бываю ў Падыгрушцы. Тут я нарадзілася, тут прайшлі мае шчаслівыя гады – басаногае дзяцінства, юнацтва. Тут выйшла замуж і нарадзіла сына і дзвух дачок. Наш пасёлак і вёска Каменка жылі поўным жыццём: на фермах працавалі людзі, на палях гулі маторы камбайнаў, дзейнічалі сельскі клуб, школа, бібліятэка. Мае вяскоўцы не шукалі лепшай долі на чужыне, разам шчыравалі на калгасных палетках, разам ладзілі вяселле, радзіны. Кожная сям’я мела хатнюю гаспадарку, і хоць не было асаблівага дабрабыту, весяліліся, дапамагалі адзін аднаму. І ўсё было добра, калі б не чарнобыльская катастрофа. Спачатку людзей апанаваў страх, але звыкліся, засталіся дома. А праз 5 гадоў нас адсялілі. Я з сям’ёй трапіла ў Рэчыцкі раён. Тут падраслі мае дзеці і ўжо нарадзілі сваіх… Мінавалі дзесяцігоддзі, але ўсё часцей і часцей ўспамінаецца, як я малой дзяўчынкай гуляю па садзе, дзе расце старая ігруша. А на ёй – найсмачнейшыя ў свеце дулькі. На мяжы квітнеюць званочкі, рамонкі, анюткіны вочкі. Паветра чыстае-чыстае, аднекуль цягне водарам сена, красак… А колькі прыгожых мясцін было непадалёк, назвы якіх перадаваліся з пакалення ў пакаленне: «Цагельня», «Танкавая», «Дубенск», «Бярозавая калода», «Чабаток», «Сцюдзёнка». Зараз на месцы майго пасёлка растуць елкі, сосны, бярозы ды асіны. Пазарасталі сцежкі-дарожкі, жыццё спынілася. Толькі ў Каменцы яшчэ засталіся хаты, адчуваецца дыханне вясковага побыту. Дай Бог здароўя тым, хто там жыве, а яшчэ спакою і ўдачы. Асабліва зараз, калі на чалавецтва абрушылася гэта страшная пандэмія. Няхай на іх падворкі, у іх лёс не ўварвецца бяда. Шчасця ўсім, хто будуе сваю будучыню на малой радзіме. А я вось сваю не зберагла. Прабач мяне, мая Падыгрушка…»

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика