РАСЦЕ ДЗЕТВАРА

Як і ўсюды, у вёсках кожны раз радуюцца з’яўленню новага жыцця. За прайшоўшы перыяд гэтага года на тэрыторыі сельсавета нарадзілася двое дзяцей. Тут пражываюць 7 шматдзетных сямей, адна жанчына, Надзея Васільеўна Геўрасёва, узнагароджана ордэнам Маці. На жаль, у Палессі ёсць і сем’і, дзе бацькі абавязаны аплачваць расходы дзяржаве па ўтрыманню непаўналетніх дзяцей. Старшыня сельсавета спадзяецца, што зусім хутка дзве з трох разлічацца. А іх сыны і дочкі, як і ўсе рабяты, маюць права на шчаслівае дзяцінства. І трэба, каб дарослыя хутчэй зразумелі гэта. Увогуле, на тэрыторыі сельсавета робіцца ўсё неабходнае дзеля падрастаючага пакалення. Працэс навучання ў школе, без сумненняў, можна назваць цікавым і выніковым. Тут не толькі атрымоўваюць дзеці неабходныя веды, але і развіваюць свае творчыя здольнасці, наведваючы разнастайныя гурткі. Дзейнічае аграклас, пасля заняткаў у якім выпускнікі атрымоўваюць пасведчанне, што дае ім магчымасць прыступіць да працы ў роднай гаспадарцы ў якасці механізатараў. Таксама з задавальненнем рабяты працуюць у цэнтры практычнай радыялагічнай культуры, праводзяць даследванні на экалагічную чысціню прадуктаў, як для школы, так і для ўсіх жыхароў вёскі Палессе. І хто ведае, магчыма і гэта ў будучым паўплывае на выбар прафесіі. Так што змена дарослым расце достойная: працавітая, цікаўная, мэтанакіраваная.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика