У Бабічах дзеці ўдзельнічаюць у летніх чытаннях пад адкрытым небам

Разам з бібліятэкарам Таццянай Карпоўскай дзеці ў Бабічах праводзяць летнія чытанні пад адкрытым небам, для іх арганізуюць сустрэчы з казкай, урокі духоўнасці і патрыятызму.

Школьнікі ўдзельнічаюць у конкурсах і тэматычных віктарынах, пад кантролем супрацоўнікаў РАУС замацоўваюць веды правілаў дарожнага руху, гуляюць і танчаць. Ходзяць у турыстычныя паходы за прыроднымі матэрыяламі, з якіх потым вырабляюць падзелкі.

Правялі творчую акцыю для вяскоўцаў «Чытальніцкая агароджа», аформіўшы перад культустановай кніжную выставу. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў флэшмобе «Усе дарогі вядуць у бібліятэку». А на святочных мерапрыемствах народнага каляндара самі пераўвасабляюцца ў герояў кніжак, легенд і паданняў. Адным словам, сумаваць няма калі, Таццяна Карпоўская ўмее заінтрыгаваць і аб’яднаць.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Besucherzahler
счетчик посещений
Яндекс.Метрика