КАБ ЗІХАЦЕЛІ ВЁСКІ ЧЫСЦІНЁЙ

Завітаўшы ў вёску Палессе, мы засталі старшыню сельсавета за навядзеннем парадку на тэрыторыі каля будынка: ён укапваў стаўбы для новай агароджы. “Гаспадарская справа” – адразу ўзнікла ў думках. На той момант у Аляксея Фёдаравіча Мельнікава быў прыёмны дзень, але ні адзін з жыхароў сельсавета так і не пераступіў парог кабінета. Кіраўнік жа не звыклы сядзець склаўшы рукі. Вясковы люд тут жыве па-старынцы: як з’яўляецца нейкае пытанне, так адразу і спяшаюцца да мясцовай улады. Менавіта таму і няма набалелых і злабадзённых праблем. Галоўнае, на што звяртаецца зараз большая ўвага – гэта навядзенне парадку на вытворчай тэрыторыі Савета і каля жылых домаўладанняў. Да гэтага, як кажа Аляксей Фёдаравіч, асноўная частка насельніцтва адносіцца адказна. Узорнымі ў гэтым плане можна назваць сем’і Пятра Дзмітрыевіча і Таццяны Пятроўны Сініцыных, Івана Міхайлавіча і Марыі Васільеўны Міхальковых (на здымку), Леаніда Васільевіча і Ганны Міхайлаўны Гарбачовай і інш. Каля хат гэтых сяльчан заўсёды ўтульна і чыста. А сталым і нямоглым жыхарам дапамагаюць працаўнікі мясцовай гаспадаркі і вучні школы. У некаторых выпадках даводзіцца звязвацца і з роднымі пенсіянераў. Таксама ажыццяўляецца добраўпарадкаванне мясцовых могілак. У Новай Вёсцы , Барсуках і Высокай Грыве ўжо ўстаноўлена новая агароджа.
А яшчэ, пры размове з А.Ф. Мельнікавым мой позірк спыніўся на адным цікавым выданні 80-х гадоў пад назвай “Благоустройство и озеленение сельских населенных пунктов”. Яно, між іншым, актуальнае і сёння. Менавіта гэтая кніга з’яўляецца дапаможнікам у рабоце.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика