На Чачэршчыне завяршаецца ўборка рапсу

Эстафета палявых сельскагаспадарчых клопатаў перайшла ў рукі аграрыяў, занятых на ўборцы рапсу. У гэтым годзе неабходна сабраць гэтай культуры з плошчы больш за 1000 гектараў. Першым прыступіў да малацьбы і прыйшоў да фінішу калектыў ААТ «Звязда».

Як заўсёды, у авангардзе самыя вопытныя і старанныя. У полі таксама отарскія механізатары. Паспяшаюць сабраць ураджай і іншыя гаспадаркі раёна. І хоць справе перашкаджала мокрае надвор’е, рапсавы клін Чачэршчыны паціху звужае свае межы.

Па стане на 16 ліпеня, сярод камбайнераў, заняўшых 1, 2 і 3-е месцы, лідзіруюць отарскія экіпажы – Сяргей Рослікаў і Аляксандр Лапо (намалацілі 214,4 т), Сяргей Мінянкоў і Аляксандр Ігнаценка (209,8 т) і Аляксандр Ткачоў і Мікалай Коцікаў (205,6 т).

За вопытнымі механізатарамі маладыя хлебаробы – Максім Макарэвіч сабраў у бункеры зернеўборачнай тэхнікі «Звязды» 67,9 тоны рапсу, а батвінаўскія аграрыі Міхаіл і Рыгор Куцапалавы намалацілі 22,3 т. На адвозцы зерня вылучыліся Міхаіл Карнавушанка са «Звязды» (227,7 т), отарскія Руслан Малышаў (166,9 т), Аляксандр Усаў (147,5 т) і малады вадзіцель Міхаіл Сямёнаў (201,6 т).

Каля сушыльных агрэгатаў старанна завіхаюцца ў «Батвінава» – праз шнэк сушылкі Вячаслаў Залаты і Аляксандр Быкоўскі прапусцілі 56 тон зерня.

Самая высокая ўраджайнасць рапсу дасягнута ў сельгаспрадпрыемстве «Отар» – 28,1 ц/га, роўкавіцкія палеткі далі 23,7 ц/га, вазнясенскія – 21,9 ц/ га. Па раёне гэты паказчык складае 18,3 ц/га.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика