На Чачэршчыне завяршылася працоўнае спаборніцтва на нарыхтоўцы кармоў

У аграрыяў са «Звязды» 7 перамог: на касьбе траў лідзіравалі Сяргей Шапялевіч і Міхаіл Сувалаў, якія ўбралі 768 і 686 гектараў шматгадовай расліны і занялі 1-е і 2-е месцы. Падабраўшы і здрабніўшы 8 562 тоны сянажнай масы выйшаў у фаварыты Аляксей Нарушаў. Паказалі свае старанні і заваявалі бясспрэчную перавагу на адвозцы Аляксандр Каплуноў, які перавёз 2 785 тон кармоў, Аляксандр Хімянкоў (2 433 т) і Васіль Кужаў (2 193 т). Стаў трэцім на прэсаванні сена Міхаіл Пракапенка – 273 тоны. 

За отарскім механізатарам Сяргеем Мінянковым замацавалася 2-е месца па драбненню сенажу – мужчына нарыхтаваў 7 640 тон сакавітых «кансерваў» з грубых кармоў. У кагорце прызёраў Анатоль Круглікаў, на яго рахунку 461 тона спрасаванага сена, а  Міхаіл Карлоўскі вызначыўся на спрасаванні сенажу ў стрэйч-плёнку (473 т) і стаў адзіным пераможцам у гэтай намінацыі. Можа ганарыцца высокай працоўнай адказнасцю Дзмітрый Худалей, які ў гэтым сезоне заняў трэці прыступак на касьбе, пусціўшы пад нож касілкі 660 гектараў траў.

Калектыў сельгаспрадпрыемства «Батвінава» таксама дасягнуў поспехаў у працоўным спаборніцтве. Міхаіл Быкоўскі скатаў у рулоны 482 тоны духмянага корму і атрымаў Дыплом за 1-е месца. Замкнуў тройку прызёраў на падборцы і змяльчэнні сянажнай масы Ігар Лявончыкав, які падрыхтаваў да кармавога стала жывёле 3 755 тон неабходнага прадукту.

Тыя хто, заняў 1-я месцы па намінацыях, прымалі віншаванні і каштоўныя падарункі ад старшыні раённага камітэта прафсаюза АПК Анжалікі Краўчанка.

Валянціна ПРАНКЕВІЧ
На фота Сяргей Шапялевіч і Анжаліка Краўчанка.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика