На кукурузных палетках Чачэршчыны Валерый Хаткевіч і Аляксандр Струкаў

Працоўны дуэт у складзе вадзіцеля Аляксандра Струкава і механізатара Валерыя Хаткевіча з сельгаспрадпрыемства «Вазнясенск» гэтымі днямі заняты на падкормцы кукурузы. Вось ужо некалькі дзён мужчыны апрацоўваюць палеткі каралевы палёў мачавінай, каб расліна ўкаранілася і набіралася сілы.

Ад старанных дзеянняў аграрыяў залежыць вышыня, гушчыня і сакавітасць. У будучым кукуруза трапіць на кармавы стол жывёле і ў сіласныя ямы. Частка пойдзе на зерне. Таму ўжо зараз важна паклапаціцца пра тое, каб сёлетняя зімоўка прайшла роўна і зладжана, каб у бычкоў і малочнага пагалоўя хапіла ежы да наступнага года.

На МАЗе Аляксандр падвозіць неабходныя для росту сельгаскультуры вітаміны, а Валерый на агрэгаце ўнясення тукаў раўнамерна раскідвае іх на больш чым 1000 гектарах. Трэба адзначыць, што Струкаў ўжо 15 гадоў працуе ў гаспадарцы і станоўча зарэкамендаваў сябе. У мінулым годзе ён зноў стаў лідарам жніва, заняўшы 3-е месца ў раённым спаборніцтве на адвозцы зерня. Калі спатрэбіцца, усміхаецца хлебароб, кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства і зараз можа на яго разлічваць. А пакуль яго магутная машына курсіруе з горада ў горад, дастаўляючы для пагалоўя жывёлы камбікорм і ўсё, што неабходна для ўтрымання і вырошчвання грамадскага статка.

Валерый Хаткевіч прыйшоў у «Вазнясенск» паўтара гады таму і даказаў, што ўмее прафесійна валодаць тэхнікай, гатовы выканаць любую сезонную справу – ці то з плугам, ці з прыцэпам, ці на сенакосе. Дарэчы, на днях мужчына адправіцца на нарыхтоўку сена. А яго запланавана пад падрэбнасць 500 тон.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика