Віктар Патапенка на запраўцы раней за трактарыстаў

Пакуль матнявіцкія механізатары яшчэ толькі ідуць на работу, загадчык склада Віктар Патапенка ўжо там, чакае іх, каб заліць у бакі трактароў гаручае.

Акрамя таго, што Віктар Мікалаевіч вось ужо 8 гадоў адказвае за захаванасць матэрыяльных каштоўнасцяў – запасных частак, гаруча-змазачных матэрыялаў, працоўнага інвентару, яму таксама неабходна штодзень заправіць да 20 адзінак тэхнікі дызпалівам. Асаблівы імпульс надаюць сезонныя работы, калі ў полі барануюць, пашуць, сеюць і жнуць. Тут ужо толькі паспявай, паварочвайся, не зявай. Аднак мужчына з абавязкамі спраўляецца, а паралельна сочыць за чысцінёй на падведамнай тэрыторыі. Пакуль таварышы з раніцы да позняга вечара на гарачых участках, ён тым часам стварае камфорт і парадак на мехдвары. Самому сесці за руль не дазваляе здароўе.

Віктар Мікалаевіч ліквідатар наступстваў катастрофы на ЧАЭС, выязджаў больш 10 разоў на забруджаную тэрыторыю, вывозіў у чыстыя зоны людзей і жывёлу. Гэта часткова і стала прычынай захворвання, прыйшлося перайсці на больш лёгкую працу. Але ж тут таксама хапае работы, былі б рукі і неабходны матэрыял. Зараз, напрыклад, у самым разгары рамонт на запраўцы.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика