Лепшыя прывагі жывёлы ў Таццяны і Рыгора

Працоўная раніца для Таццяны Капылец і Рыгора Крупенькіна з сельгаспрадпрыемства «Вазнясенск» пачынаецца аднолькава рана і клапатліва. Вось ужо 5 гадоў гэты дуэт жывёлаводаў іграе, як кажуць, у дзве рукі. Разам яны даглядаюць маладое пагалоўе буйной рагатай жывёлы, у групе даглядчыкаў сёння 230 бычкоў і цялушак да 6 месяцаў.

Таццяна ў гаспадарцы з 2005 года, уладкавалася спачатку аграномам, потым займала пасаду намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце. Але зразумела, што паперкі, справаздачы і кантроль за дысцыплінай членаў калектыву – не яе справа. Маладой жанчыне больш падабаецца завіхацца каля цялят, назіраць, як яны мацнеюць і становяцца на ногі. Ёсць у Таццяны і свае любімчыкі. Напрыклад, бычок Міша. Ён вельмі прывязаўся да сваёй гаспадыні. Калі набраў вагу, яго перадалі ў другую групу. Але пястун нарабіў столькі рову і шуму, што кіраўніцтва фермы вырашыла вярнуць рыжага крыкуна абратна – няхай яшчэ крыху падрасце.

У Рыгора Крупенькіна да «Вазнясенска» была прафесія вадзіцеля ў залескай гаспадарцы, іншым разам ездзіў на падпрацоўку на Магілёўшчыну. Толькі ад часовага заробку давялося адмовіцца, дома ўсё ж зручней. Ды і за намаганні ў галіне жывёлаводства мужчыну не забываюць ушанаваць – на раённым злёце перадавікоў вытворчасці па выніках 2019 года Рыгора Пятровіча ўзнагародзілі граматай і прэміяй. Высокую планку працоўных дасягненняў ён з Таццянай Капылец утрымлівае па-ранейшаму ўпэўнена. За красавік жывёлаводы атрымалі 740 грамаў сярэднесутачнай прывагі ад адной умоўнай галавы цялят, а гэта адзін з лепшых паказчыкаў па гаспадарцы.

Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика