Падчас акцыі «Тыдзень лесу-2020» лясны фонд Чачэршчыны павялічыўся на 48 000 маладых елак і сасонак

На Чачэршчыне ў рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Тыдзень лесу-2020» самымі актыўнымі сталі лесаводы. Яны першымі выйшлі на пасадку і паказалі, што аднаўленне прыроднага багацця для іх справа першаступенная.

У кожным куточку нашага раёна работнікі лясной гаспадаркі далі жыццё тысячам хвойных і ліставых насаджэнняў. Пастараліся дзеля лёгкіх планеты таксама актывісты БРСМ. Не засталіся ў гэтыя дні ў баку арганізацыі, прадпрыемствы раёна і калектывы школ.

Так, педагогі і тэхперсанал Сідаравіцкай установы адукацыі з аптымізмам і настроем працавалі ў Рудня-Барталамееўскім лясніцтве на 2,5 гектарах. А вучні тым часам вызвалялі ад смецця, што сабралася за зіму, прылягаючы да школы лясны масіў.

Падчас акцыі, як паведамілі ў спецлясгасе, лясны фонд Чачэршчыны павялічыўся на 8 гектараў, дапоўнена 13 га угоддзяў, а гэта больш за 48 000 маладых елак і сасонак.

В.БАГДАНОВІЧ

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика