Чачэрскія спявачкі сталі дыпламантамі конкурсу «Не старэюць душой ветэраны»

Чачэрскія спявачкі Валянціна Буланава і Людміла Трубачэнка атрымалі Дыплом 2 ступені на рэспубліканскім фестывалі народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны». У конкурсе прымалі удзел тыя, каму за 50.

Фестываль быў прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі. Жанчыны выйшлі на сцэну мазырскай установы культуры з песняй Надзеі Кадышавай «Уходи, горе». У падарунак канкурсанткі атрымалі мікрахвалевую печ.

Ганаровымі граматамі адзначаны таксама Вера Дзем’яновіч і Галіна Дарафеева.

В.БАГДАНОВІЧ

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика