ПАКУЛЬ СПРЫЯЕ НАДВОР’Е – РАБОТА СПОРЫЦЦА

Напрыканцы мінулага тыдня на базе ААТ “Отар” адбыўся сезонны семінар – на двары перыяд корманарыхтовак. Да 20 чэрвеня запланавана скончыць закладку сянажных і сіласных ям, завяршыць першы ўкос траў. І шчыльна ўзяцца за падрыхтоўку да выхаду ў поле зернеўборачнай тэхнікі. Нарыхтоўку кармоў пачалі ва ўсіх гаспадарках раёна. Аднак наперадзе, як і ў мінулым годзе, КСУП “Роўкавічы”. Да згаданага віду работ тут прыступілі тыдзень назад. Пачалі з закладкі сіласнай ямы. “Зараз трава ўтрымлівае надта многа вадкасці. Таму ў дадзены перыяд больш мэтазгодна менавіта гэты від кармоў рыхтаваць”, – тлумачыць галоўны аграном гаспадаркі Марына Мохарава. Дарэчы, па аператыўных дадзеных на 2 чэрвеня, толькі ў КСУПах “Нісімкавічы” і “Батвінава” пачалі закладваць сянаж, у астатніх жа – зараз таксама “сіласны” перыяд. Пяць дзён у сярэднім патрабуецца на закладку адной траншэі. Больш за тысячу тон за гэты час нарыхтавалі ў КСУП “Роўкавічы”. З дня на дзень збіраліся першую закрываць. Два УЭС 2-250 і дзве касілкі задзейнічаны на полі, падсыхаючая трава ў сумесі са свежаскошанай у выніку дае неабходны для добрага захавання сіласу працэнт вільготнасці. На трамбоўцы падчас нашага прыезду завіхаўся на амкадоры Леанід Мікалаевіч Серыкаў. Механізатар ужо 31 год працуе ў сельскай гаспадарцы. І згаданы від працы для яго з году ў год паўтараецца. Штодзень з канца ў канец траншэі незлічоную колькасць раз прыходзіцца праехаць, і заходзячае сонца не з’яўляецца сведкай завяршэння рабочага дня. Але манатонная і доўгачасовая справа не перашкаджае яе добрасумленнаму выкананню. Ды і кантралюе працэс галоўны спецыяліст. Дзённы план укосу траў у сельгаспрадпрыемстве таксама выконваюць. Пакуль спрыяе надвор’е і тэхніка трымаецца – работа спорыцца.
Наталля СУВАЛАВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика