Жыццё і гонар зубнога фельчара з Палесся Алены Мамекінай

Зубнога фельчара з Палесся Алену Мамекіну ведае ўся акруга. Пасля заканчэння Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага вучылішча ў 1991 годзе яна прыехала працаваць зубным лекарам на малую радзіму.

Алена Васільеўна жыве ў аграгарадку, тройчы на тыдзень праводзіць прыём пацыентаў у мясцовай амбулаторыі, а два дні – у стаматалагічным кабінеце Нісімкавіцкай АУАП, што знаходзіцца ў будынку бальніцы сястрынскага дагляду. Фельчар яшчэ ў дарозе, а яе ўжо чакаюць вяскоўцы.

За працоўную змену па дапамогу да медыцынскага работніка звяртаюцца ў сярэднім 8-10 чалавек. Бывае, прыходзяць пацыенты з глыбокім карыесам, які ўжо не паддаецца тэрапеўтычнаму лячэнню і неабходна тэрміновае хірургічнае ўмяшальніцтва. Таму Алена Васільеўна праводзіць з людзьмі прафілактычныя гутаркі, заклікае да гігіены. За працоўныя дасягненні жанчыну ўзнагароджвалі ганаровымі граматамі раённага і абласнога ўзроўняў, яе прозвішча было занесена на Дошку гонару раённай бальніцы.

За маці пайшла дачка Вольга, якая працуе загадчыцай клініка-дыягнастычнай лабараторыі цэнтральнай раённай бальніцы. Таму медыцына для Алены Мамекінай не толькі прафесія, а жыццё і гонар.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика