Трэцяе месца занялі вучні Камуна-Ленінскай школы на Мележаўскіх чытаннях

Дыпломам 3-й ступені ўзнагароджаны Кірыл Дзмітракоў і Лізавета Шамоніна за ўдзел у XVII канферэнцыі навукова-даследчых работ «Мележаўскія чытанні».

Вучні Камуна-Ленінскай школы разам з настаўнікам гісторыі Уладзімірам Мохаравым падрыхтавалі работу ў секцыі «Мой родны кут», дзе расказалі пра артэфакты каменнага веку, што знаходзяцца ў школьным музейным пакоі. Папаўняючы фонды музея, рабяты аднойчы прынеслі кавалкі каменя накшталт прылад працы, зробленых, як яны мяркуюць, першабытным чалавекам.

У навуковай рабоце школьнікі расказалі, як праводзілі даследванне, вывучалі форму, цвёрдасць і склад прыроднага матэрыялу. Нават самі вырабілі прылады і паспрабавалі імі працаваць. Увесь гэты працэс перанеслі на паперу і прадставілі журы. Трэба сказаць, што школа кожны год заваёўвае прызавыя месцы за даследчыя работы.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика