На Раство ў Рэпішчы правялі старажытны абрад пераноса свячы

Аляксандра Дзмітрыеўна каля свячы чытала малітвы на працягу года. Цяпер абраз  «Раство Хрыстова» разам з іншымі перадалі на другі падворак.

Гэты звычай існуе ў Рэпішчы больш за 60 гадоў. У сярэдзіне 1950-х дзве жанчыны з Рэпішча выкупілі ў манахаў з Прычалесні невялікую ікону, якую потым аздобілі аправай. З таго часу свяча перадаецца з хаты ў хату.

Іконы, накрытыя вышыванымі рушнікамі, і свячу асцярожна нясуць ў цэнтры святочнага шэсця. Пры перадачы жадаючыя могут прайсці пад абразамі, што сімвалізуе ачышчэнне, папаўненне духоўнымі і фізічнымі сіламі. Шлях свячы сцелюць саломай. Яе потым звычайна кладуць пад страху хаты для засцярогі ад нягод, або ў хлеў для абароны жывёлы ад хвароб. Толькі, кажуць, у свінарнік нельга.


Валянціна ПРАНКЕВІЧ

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика