НА ЛЯСНОЙ СЦЯЖЫНЦЫ

Гасцінны двор Ледзянога дзеда ў аграгарадку Меркулавічы штодзень прымае дэлегацыі дзяцей і дарослых, каб напярэдадні навагодняга свята ў кожнага з’явілася вера ў цуд, надзея на тое, што іх самыя патаемныя мары хутка збудуцца. Нядаўна ў беларускага казачнага персанажа пабывалі вучні гарадскіх школ. У адзін з самых халодных дзён, марознай снежаньскай раніцай на таямнічую лясную сцяжынку выйшлі вучні СШ№1. Там іх сустрэлі зачараваны Мядзведзь, хітрая Ліса і галодны шэры Воўк. Ключ ад чароўных дзвярэй, за якімі нячыстая сіла схавала Дзеда Мароза, рабятам перадаў стары барадаты Лясун, а Баба Яга за невялікі разлік пагадзілася паказаць туды дарогу. Дарэчы, гэты персанаж больш за ўсё спадабаўся хлопчыкам і дзяўчынкам, яны літаральна абляпілі старую з усіх бакоў і нават, калі трэба было збірацца дадому, ледзьве развіталіся. Для маленькіх наведвальнікаў былі арганізаваны гульні, танцы, іх частавалі гарачай салодкай гарбатай, праводзілі бяспройгрышную латарэю. Тут жа жадаючыя маглі набыць навагоднія сувеніры: каляровыя ёлачкі, Дзеды Марозы, сняжынкі, сімвал года – Змяя, вырабленыя з бісера рукамі майстрыцы Галіны Газэнка, – ішлі на расхоп. Дзеці вярталіся ў горад радасныя і задаволеныя. І гэта – толькі пачатак навагодніх цудаў. Усё яшчэ наперадзе!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика