Інтэрв’ю на новай пасадзе

Нядаўна назначаны на пасаду намесніка старшыні райвыканкама, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А.В. Чарненка актыўна ўзяўся за справы. Андрэй Васільевіч прызнаецца, што не мае звычкі сядзець склаўшы рукі, ды і поле для дзейнасці на Чачэршчыне шырокае. Сёння ў размове начальнік упраўлення дзеліцца сваімі меркаваннямі і планамі.
– Андрэй Васільевіч, вы новы чалавек у нашым раёне, свежым поглядам ацанілі сітуацыю ў галіне сельскай гаспадаркі Чачэршчыны і, канешне, вывады пэўныя зрабілі. Падзяліцеся, калі ласка, імі з нашымі чытачамі.
– Хачу адзначыць, што ў раёне ёсць вялікая перспектыва па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі – малака і мяса. На жаль, не ў поўнай меры рэалізуюцца ўсе рэсурсы. Аналагічная сітуацыя і з такім рэзервам, як зямля. Не да кожнага яе кавалачка дабраўся гаспадар, шмат пустуючых участкаў, якія можна далучыць да сельскагаспадарчага севазвароту.
– Магчыма, вам бачацца ўжо пэўныя спосабы выпраўлення сітуацыі. Якія яны?
– Да ўсяго іншага, апошнім часам зменены ўмовы вядзення вытворчай гаспадарчай дзейнасці. Зніжаны закупачны кошт на малако, павышаны патрабаванні да якасці сельгаспрадукцыі. У такой сітуацыі адзінай крыніцай атрымання грашовых сродкаў, як выніку вядзення гаспадарання, бачыцца зніжэнне сабекошту вытворчай прадукцыі пры нязменным росце яе якасці. Гэтага можна дасягнуць толькі ў выніку граматнага аналізу ўсіх складаючых вытворчасці. Так, у сферы жывёлагадоўлі трэба зрабіць акцэнт на атрыманні таннай канкурэнтаздольнай і запатрабаванай прадукцыі. Пры гэтым неабходна займацца нарыхтоўкай якасных кармоў у патрэбнай колькасці, а таксама рацыянальна іх выкарыстоўваць. У галіне раслінаводства не пашкодзіць навесці парадак на зямлі, забяспечыць строгае захаванне ўсіх тэхналагічных патрабаванняў вырошчвання сельскагаспадарчых культур. Для выканання ўсіх намечаных мерапрыемстваў раён па-ранейшаму павінен мець ярка выражаны курс на тэхнічнае перааснашчэнне сучаснымі машынамі і абсталяваннем, якія дазваляюць значна павысіць прадукцыйнасць працы. Для гэтага неабходна найбольш поўна выкарыстоўваць інвестыцыйны патэнцыял галіны, разнастайныя крэдытныя рэсурсы банкаў, уласныя сродкі.
– Планы, безумоўна, унушальныя, а што ўжо зроблена ў раёне за апошні час?
– У гэтым годзе актывізавана работа па закладцы шматкампанентных пашаў. Значна вырасла за 2009 год удзельная вага зернебабовых культур. А яны, як вядома, добры папярэднік для ўсіх сельгаскультур. У гэтым годзе ў раён ужо паступіла і працягвае паступаць новая тэхніка. Запланавана таксама набыць чатыры зернесушылкі. Укамплектоўваем тэхніку сістэмамі спадарожнікавага пазіцыяніравання, навігатарамі, якія дазваляюць весці дакладнае земляробства. Першымі ў раёне пераймаюць такі вопыт у КСУП “Роўкавічы” і дзяржаўным прадпрыемстве “Звязда”. У бліжэйшы час плануецца абсталяваць машынныя двары і МТФ сістэмамі відэаназірання і кантролю. На трактары ўстанаўліваюцца сістэмы ўліку паліва, што дазволіць больш рацыянальна выкарыстоўваць матэрыяльна-тэхнічныя рэсурсы. Актыўна вядуцца работы па рэканструкцыі выторчых памяшканняў і пераводу на бяспрывязнае ўтрыманне БРЖ. Для гэтага з абласнога бюджэту выдзяляецца 1млрд. рублёў. Адным словам, не стаім на месцы. Работы шмат і будзем яе актыўна выконваць.
Наталля СУВАЛАВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика