Чачэрскі музей – скарбніца гістарычных каштоўнасцей

У верасні 2004 года пасля рэканструкцыі адчыніў дзверы гісторыка-этнаграфічны музей. Наогул, сваім існаваннем ён абавязаны тагачаснаму дырэктару Яўгеніі Шыпенка. Менавіта яна была ініцыятарам збора экспанатаў, якія спачатку захоўваліся ў невялікім музейным пакоі ў райвыканкаме.

Пасля 30-гадовага перапынку гарадская ратуша прыняла сваіх першых наведвальнікаў. Зараз тут працуе 9 залаў, дзе жадаючыя могуць пазнаёміцца з антыкварыятам і калекцыяй друкаваных выданняў ХІХ стагоддзя, паглядзець на першую пенсійную кнігу і дакумент «чысткі членаў партыі» 1932 года.

Усяго на захаванні знаходзіцца больш за 20 тысяч прадметаў археалогіі, этнаграфіі, часоў Вялікай Айчыннай і трагедыі на ЧАЭС. У назапашванні рарытэтаў дапамагалі чачаране, самыя актыўныя з іх – Неаніла Шаўцова, Пётр Хлебаказаў, Аляксандр Плістаў, Галіна Сініцына, Алег Хадановіч. За 15 гадоў музей наведалі дэлегацыі з ўсёй Беларусі. Парог пераступалі турыстычныя групы з Італіі, Германіі, ЗША, Японіі, Аўстрыі, Венесуэлы. У кнізе водгукаў яны пакінулі свае ўражанні і пажаданні.

Тут праводзяць ўрачыстыя рэгістрацыі шлюбаў, квэсты для школьнікаў, забаўляльна-пазнавальныя мерапрыемствы. У штаце чатыры спецыялісты, якія папаўняюць фонды ўнікальнымі прадметамі, прыладамі працы і элементамі вясковага побыту мінулага. Вось і днямі айцец Васіль перадаў царкоўнае выданне «Праведнікі і пакутнікі» 1903 года і малітоўнік, якому больш за сто гадоў.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика