КАДРАВАЯ ПАЛІТЫКА І ПАТРАБАВАННІ ДА РАБОТЫ

Пытанню арганізацыі і вядзення кадравай работы ў дзяржаўных арганізацыях і дзяржаўных органах рёна быў прысвечаны семінар-вучоба, арганізаваны аддзелам арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама з адказнымі спецыялістамі па кадравай рабоце. Былі названы асноўныя недахопы, што найбольш за ўсё маюць месца. Напрыклад, памылкі пры запаўненні дэкларацыі аб даходах дзяржаўных служачых, працэс атрымання класнасці спецыяліста, атэстацыя работніка, яго ўзровень адукацыі і інш. Зараз, як сказаў начальнік аддзела С.А.Малюкоў, будзе надзяляцца вялікая ўвага менавіта адукаванасці. Наяўнасць вышэйшай адукацыі кіраўнікоў, галоўных спецыялістаў і служачых – абавязковая ўмова прыёму на работу і права на яе. Дзяржаўныя служачыя, што не маюць вышэйшай адукацыі, павінны або вызваліць працоўнае месца, або пайсці вучыцца ў ВНУ. Сяргей Аляксандравіч акрэсліў, што атэстацыю кіраўнікоў і іх намеснікаў, начальнікаў аддзелаў дзяржаўных арганізацый і ўсіх дзяржаўных служачых раёна зараз будзе ажыццяўляць толькі атэстацыйная камісія пры райвыканкаме. На семінары таксама закраналіся пытанні стажыроўкі маладых спецыялістаў, правільнасць фарміравання асабістых спраў работніка і асабістага лістка, наяўнасць журналаў руху працоўных кніжак і журналаў наведванняў і інш. З гэтага года за сістэмай кадравай работі вядзеннем працоўных кніжак будзе весціся строгі нагляд.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика