ПАЧУЦЦЯМ І ДУМКАМ ПРАСТОРА

Сапраўднае мастацтва здабываецца па крупінцы, ствараецца карпатлівай працай і настойлівасцю. Навучэнка Гомельскага дзяржаўнага мастацкага каледжа Кацярына Кандрацьева ведае кошт гэтых намаганняў і ставіць перад сабой мэту дасягнуць вяршыні творчага поспеху. З-пад пэнзліка яе бліскучай фантазіі на шырокім палатне нараджаюцца жывапісныя карціны з натуры, фрагменты паўсядзённага чалавечага жыцця. Дзяўчынка адкрыла свае прыродныя здольнасці яшчэ ў школе, калі з задавальненнем выводзіла у сшытку фігуры людзей, капіравала алоўкам навакольныя пейзажы, пераносіла на белыя аркушы паперы асаблівасці архітэктуры. Маці мяркуе, што Кацярыне захапленне маляваннем перадалося ў пасаг ад дзеда. Умацоўваючы дараваныя звыш магчымасці, яна вырашыла ў будучым атрымаць трывалыя прафесійныя навыкі. І цяпер таленавітай рукой стварае партрэты сучаснікаў, тэматычныя кампазіцыі, нацюрморты. У чачэрскім гісторыка-этнаграфічным музеі з 7 па 31 жніўня дзейнічае акадэмічная выстава работ пачынаючага мастака. Творы Кацярыны Кандрацьевай яшчэ нельга назваць шэдэўрамі, але ў іх прагледжваюцца свой стыль, ідэя, тэхніка напісання. У карцінах “Чаканне”, “Восеньскі дзянёк”, “Мой родны кут” закладзены глыбокі сэнс і адчуваецца душа творцы. Калі пажадаеце ўпэўніцца ў гэтым самі – завітайце ў выставачную залу музея. У цішы пакояў старой ратушы, сярод рукатворнага цуда адпачніце думкамі і сэрцам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Besucherzahler
счетчик посещений
Яндекс.Метрика